Τετάρτη 9 Δεκεμβρίου 2020

“Хрыстос на гары Аліўнай” Бетховен


 Як можна яго не любіць?

Як можна яго не слухаць?
Як можна ім не захапляцца? — тым, хто прайшоўшы праз нягоды і адчай, ператварыўшы трыванне ў мужнасць, не страціў здольнасці ствараць радасць? Тым, хто, узяўшы тваю далонь у сваю, не парушыць тваёй даверлівасці, а мужна правядзе цябе па лабірынтах чалавечага сумнення і рукі — не адпусціць…
Гэта Бетховен.
У сваёй адзінай араторыі “Хрыстос на гары Аліўнай”, напісанай у 30-гадовым узросце, Бетховен распавядае пра пакуты і адчай, праз якія толькі што прайшоў сам.
Рэдкая нагода разам з ім, Бетховеным, увайсці ў змрочны Гефсіманскі сад, паслухаць маналог Хрыста, заступніцтва апостала Пятра і падпасці пад залатыя промні светланоснага Серафіма. Пазней, на краю адчаю быць шчодра асвечаным неспадзяванай радасцю і выбуховым святлом высокага бетховенскага мажора…
Бетховен — той, хто не здрадзіць.
Бетховен — той, з кім можна заставацца назаўсёды.
22 снежня 2020г. на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі ў выкананні заслужанага калектыву Беларусі Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы. Дырыжор — Вольга Янум.
@Ларыса Сімаковіч

Δεν υπάρχουν σχόλια:

Δημοσίευση σχολίου